| узнагарода | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Зьмiцеру Завацкаму | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| In English | па-беларускi | по-русски | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| факты доказы гiсторыя справы сямейныя фотаздымкi Лукашэнка, старонка гумару зварот жонкi Дзiмы iнтэрв'ю Дзiмiнай мацi далучайцеся да маёй барацьбы спасылкi галоная старонка |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| сямейныя фотаздымкi | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| факты | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| У ліпені 2000 Зьміцер Завацкі, аператар Грамадскага Расейскага Тэлебачаньня, які ў мінулым быў асабістым аператарам прэзідэнта Лукашэнкі, зьнік ў Менскім аэрапорце, калі чакаў Паўла Шэрэмета, іншага журналіста ГРТ, які прыбыў з Масквы. У 1997 годзе Завацкі з Шэрэметам былі арыштаваныя прадстаўнікамі беларускай улады за нелягальны пераход Беларуска-Літоўскай мяжы, калі здымалі дакументальны фільм, які крытыкуе рэжым Лукашэнкі. Першапачаткова ўлада абвінавачвала апазіцыю ў арганізацыі зьнікненьня Завацкага, называлі гэта правакацыяй, але распачлі крымінальную справу аб зьнікненьні. У лістападзе 2000 Шэрэмет паведаміў, што некалькі дзеючых супрацоўнікаў беларускай міліцыі і адстауных супрацоўнікаў спецыяльнага падразьдзяленьня МУС “Алмаз” былі арыштаваныя па падазрэнню ў выкраданьні Завацкага. У той жа час, адкрыты ліст у інтэрнэце, напісаны афіцэрам КДБ, сьцьвярджае, што Завацкі быў забіты адстаўнымі і дзеючымі афіцэрамі службы аховы, уключаючы Валерыя Ігнатовіча, адстаўнога афіцэра “Алмаза”. Ліст таксама сьцьвярджае, што высокапастаўныя асобы, у асаблівасці сакратар нацыянальнай бясьпекі Віктар Шэйман і міністар унутраных справаў Уладзімір Навумаў, судзейнічалі Лукашэнке ў прадухіленьні вышукоўцаў ад дасканалага разгляду справы. Лукашэнка сьцвярджае, што ліст быў сфабрыкаваны і абяцае ўзнавіць справу аб знікненьні; аднак, ён зьняў з пасады генеральнага пракурора і кіраўніка КДБ, якія вялі справу, і назначыў генеральным пракурорам Шэймана. 11 мая ўлада афіцыйна падцьвердзіла, што яны былі арыштаваныя, і ўсклала на Ігнатовіча і трох іншых абвінавачваньне ў дачыненьні да зьнікненьня Завацкага. Афіцыйна заявілі, што матывам выкраданьня было асабістая помста ў адказ на заяву Завацкага ў прыватнай газеце, што частка прадстаўнікоў службы аховы, у якую ўваходзіў Ігнатовіч, браліі ўдзел ў аперацыі ў Чачне. Большасць наглядальнікаў адзначыла гэтае тлумачэньне беспадстаўным таму, што Завацкі не назваў ніводнага з абвінавачванных. 11 і 12 чэрвеня следчыя пракуратуры Зьміцер Пятрушкевіч і Алег Случак афіцыйна заявілі ў СМІ, што ў справе аб зьнікненьні ёсць некаторыя вынікі. Следчыя сьцьвярджалі, што Юрый Сівакоў, міністар унутраных справаў у час зьнікненьня, стварыў спецыяльную каманду на базе міністэрства пад кіраўніцтвам Зьміцера Паўлючэнка, кіраўніка спецыяльнай брыгады АМАП. Гэты “эскадрон сьмерці” быў падпарадкаваны толькі вышэйшай уладзе. У гурт уваходзілі Валерый Ігнатовіч, былы афіцэр “Алмаза”, элітнага аддзела Міністэрства ўнутранных справаў, Максім Малік, былы афіцэр атрада міліцыі асаблівага прызначэньня, і іншыя. На іх і былі ўскладзеныя абавязкі па забесьпячэньню зьнікненьня. Агулам гуртам было здзейснена больш за 30 забойстваў. Потым Пятрушкевіч і Случак сьцвярджалі, што Ўладзімір Навумаў, які потым зрабіўся міністрам унутраных справаў, неаднаразова наведваў Ігнатовіча і Маліка ў іх камеры, калі тыя былі арыштаваныя, размаўляў зь імі ў адсутнасці сьледчых ці сведкаў, і што ніякіх запісаў аб гэтых наведваньнях не было зроблена. Пасля гэтых візытаў, адпаведна Пятрушкевічу і Случаку, Малік і Ігнатовіч рабліліся вельмі пагрозьлівымі ў стаўленьні да сьледчых, якія іх дапытвалі. Пятрушкевіч і Случак таксама заявілі, што некалькі сьледчых, што працавалі па гэтай справе, загінулі пры невядомых абставінах. На працягу года два аператыўніка, якія працавалі па справе ў аддзеле крымінальнага вышуку цэнтральнай пракуратуры, загінулі пры містычных абставінах. 15 чэрвеня сьледчыя цэнтральнаяй пракуратуры Зьміцер Пятрушкевіч і Алег Случак апублікавалі копіі дакумантаў, у якіх гаворыцца аб шуфлі, што знайшлі ў машыне Ігнатовіча. На шуфле былі сьляды крыві, якая адпавядае крыві Завацкага. Пятрушкевіч і Случак спужаліся рэпрэсій, пакінулі краіну і шукаюць прыстанішча за мяжой. 12 ліпеня генеральны пракурор Шэйман перадаў справу аб знікненьні Завацкага ў суд. Ён абвінавачваў Ігнатовіча, Маліка і дзвух іншых, Аляксея Гуза і Сяргея Сошкіна, у дадатак да выкраданьня Завацкага, у сямі забойствах, пяці ўзброеных нападках і іншым выкраданьні. Судовы працэс быў зачынены ад народу і прэссы. Жонке Завацкага і адвакату, што прадстаўляў ягоную маці, было дазволена прысутнічаць, але прысуд ня быў заслуханы і ніякіх судовых адзнак у пратакол не было занесена. Некаторыя назіральнікі адзначылі, што Ігнатовіч у час допыту знаходзіўся пад узьдзеяньнем наркотыкаў, таму і не змог абвінавачваць іншых. Прадстаўнікі ўлады заявілі, што ён быў у паўпрытомнасці, таму што аб’явіў галадоўку, але пазней суддзя загадаў выправадзіць яго з залы суда. Шмат людзей правыя, калі лічуць, што ў справе Завацкага не адбылося значнага руху ў прыняцьці рашэньня ў сувязі з адмаўленьнем урада разглядаць справу, ці загадам вярхоўных чыноў выкрадаць і караць. |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ***Праглядзець ўсі гістарытчныя дэталі ад Хартыі?97 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ***Праглядзець доказы КДБ, якія датычацца ?эскадрона сьмерці? Лукашэнкі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ***Праглядзець ўсі справаздачы, прадастаўленыя ўрадам; паказаць матэрыялы суда, якія датычацца зьнікненьня Завацкага-courtesey of BELAPAN | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| клiкнi тут каб атрымаць спасыку на гэты вэбсайт | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||