| узнагарода | |||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
| Зьмiцеру Завацкаму | |||||||||||||||||||||||||||
| In English | па-беларускi | по-русски | |||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
| факты доказы гiсторыя справы сямейныя фотаздымкi Лукашэнка, старонка гумару зварот жонкi Дзiмы iнтэрв'ю Дзiмiнай мацi далучайцеся да маёй барацьбы Спасылкi галоная старонка |
|||||||||||||||||||||||||||
| iнтэрв'ю Дзiмiнай мацi | |||||||||||||||||||||||||||
| сямейныя фотаздымкi | |||||||||||||||||||||||||||
| Дзе ты, мой Дзіма? ляў стэрэё-абсталяваньне. Дзіма заўседы знаходзіўся ў кампаніі сяброў. Яны былі вакол яго паўсюль. У час Гродзенскай працэдуры яго сябры часта вазілі нас туды. Зараз яны таксама не пакідаюць мяне. Дзіма і ягоныя сябры купілі кватэры ў адным жылым раёне. Калі нешта здарыцца, яны неадкладна прыязджаюць... Дзіма не балбатлівы, мабыць таму Лукашэнка зАператар ГРТ Зьміцер Завацкі чакаў сустрэчы 7 ліпеня 2000... Ён зьнік на вуліцы пры містычных абставінах: ён прыехаў у аэрапорт, каб сустрэць свайго сябра Паўла Шэрэмета, які прыляцеў з Масквы, і больш ніхто яго ніколі не бачыў. Міліцыя разглядала ўсі магчымыя версіі, наўмыснае забойства было адной з іх. Аднак прадстаўнікі ўлады афіцыйна гэтага не заявілі. Будзем спадзявацца, што у хуткім часе мы даведаемся імёны і матывы тых, хто кіраваў знікненьнем Зьміцера. Як магло гэтак здарыцца, што яны засталіся непакаранымі? Яны прыносяць боль кожнаму, хто кахаў Дзіму. Яго маці, жонка, сын апошнія 8 месяцаў жывуць ў жаху. Я заўседы шукаю зачэпку, каб паразмаўляць з мамай Зьмітрыя. Але я баюся ісьці да каго-небудзь, хто ў гэтакім вялікім смутку - нас неяк зьбянтэжвае чужое гора, не ведаеш як сябе паводзіць, якія словы суцяшэньня знайсці. Нашая размова з Вольгай Рыгораўнай працягвалася 4 гадзіны. Чатыры гадзіны бясконцага маналогу. Я быў здзіўлёны тым, як камфортна я сабе адчуваў - я пераадолеў свой былы страх. -"Я веру, Дзіма быў выкрадзены сакрэтнымі службамі" - "Я адчуваю, што мой сын жывы. Мне застаецца толькі здагадвацца, як яны яго аддадуць? Менавіта - як?" -"Я думаю, што за тымі, хто выкраў Дзіму, стаіць высокая асоба..." Кажуць, сьвет цесны. Не так даўно мае пляменьніцы зайшлі пасьнедаць у рэстаран. Сядзяць, размаўляюць. Раптам адна зь іх адчула, што за яе спіной размаўляюць пра Шэрэмета і вымавілі прозвішча ?Завацкі?. І адна фраза гучала прыблізна такгэ: "Дык што - мы, сілавікі, і не можам дамовіцца? Трэба было даць яму магчымасць адехаць?"Як гэта разумець? Гэта былі тры мужчыны ў цывільным адзеньні. Калі яны заўважылі, што на іх размову зьвярнулі ўвагу дзяўчыны за суседнім сталом, адразу зьмянілі тэму. Пляменніцы заўважылі таксама, на якой  машыне прыехалі гэтыя людзі. Гэта была белая "Волга" з дзяржаўнымі нумарамі. Да майго зьдзіўленьня, гэтую машыну пазьней я бачыла на вуліцы Валадарскага. Яна заязджала ў двор Дзяржаўнага камітэту пагранічнага кантролю. "На працягу мінулага года мы атрымалі шмат тэлефанаваньняў ад невядомых асобаў." - За два дні да зьнікненьня было тэлефанаваньне. Чалавек, які тэлефанаваў, прадставіўся як Андрэй Акімаў, сказаў, што ён толькі што прыбыў з Масквы і  жадае ўбачыцца зь Дзімай, каб перадаць яму нейкі матэр?ял. Ён тэлефанаваў у Дзіміну кватэру, у якой Дзіма ніколі ня жыў. Ён быў яе афіцыйным уладальнікам. Мысьлю, яны знайшлі яго праз камп?ютар. Я ім сказала: мой сын жыве ў іншым месцы, гэта нумар ягонага офіса. Потым адна гадалка спытала ў мяне, хто такі Андрэй. Але ў той час я зусім забыла пра тэлефанаваньне. Жанчына сказала: Андрэй ведае, дзе знаходзіцца ваш сын. Я дамагалася знайсці гэтага чалавека. Але ў навакольлі майго сына не было чалавека з гэтакім імём. Верагодна, гэта было толькі імя па тэлефоне. На працягу гэтага года мы атрымалі мноства невядомых тэлефанаваньняў. Але апошні зь іх быў насамрэч страшэнны. Яны часта тэлефанавалі яму на кватэру і клалі трубу адразу, як толькі я падыходзіла да тэлефона. "Я не жадаю гэтакіх доказаў?" У пачатку года да нас патэлефанаваў адзін незалежны фотакарэспандэнт, які жадаў пазнаёміцца. Я пазнаёмілася зь ім, і ён сказаў, што ведае, дзе я магу знайсці часткі цела майго сына. Ён патэлефанаваў таксама ягонай жонке. Я не маю патрэбы ў гэтакіх дабразычліўцах і ў гэтакай інфармацыі. "Чакай мяне" Мяне запрасілі на тэлеперадачу, прысьвечаную журналістам ГРТ. Я разумела, што Расея - гэта іншая краіна. Але Дзіма быў аператарам ГРТ, таму, мабыць, нешта магло высьветліцца. У маёй сітуацыі я не магла губляць ніводнага шанца. Але на працягу эфіра мы атрымалі толькі некалькі тэлефанаваньняў ад падманшчыкаў, якія жадалі лёгка спалучыць грошы за відэазапісы, што яны прапанавалі. Потым мне патэлефанавалі з расейскай тэлеперадачы "Здесь и сейчас" і запрасілі ўзяць у ёй удзел. Аднак беларускае тэлебачаньне адмовілася даць студыю на запіс і вядучы "Здесь и сейчас" Аляксандар Любімаў быў вымушчаны зьвязвацца са мною па тэлефоне. У гэты час яны здымалі перадачу з удзелам Паўла Барадзіна, прысьвечаную расейска-беларускай інтэграцыі. Любімаў сказаў літаральна наступнае: "Вы вырашаеце эканамічныя і сацыяльныя пытаньні, а як наконт палітычных? Зараз з намі на сувязі па тэлефоне знаходзіцца маці Зьмітрука Завацкага. Ці можа яна зьвярнуцца да Вас?" Барадзін адказаў: "Да, калі ласка." Затым я прачытала яму ліст. У хуткім часе пасля гэтай праграмы Лукашэнка зрабіў ператасункі ў штаце сярод сваёй службы аховы. У сваю чаргу, я прыцягнула ўвагу Ўладзіміра Пуціна, Урала Латыпава і Аляксандра Лукашэнкі. Раней быў толькі адзін адказчык. Яго сакратар патэлефанаваў да нас і запрасіў на сустрэчу з дапаможнікам прэзідэнта. "Дапаможнік прэзідэнта нічога асаблівага мне не сказаў" Я пазнаёмілася з дапаможнікам прэзідэнта Ўладзімірам Макеевым. Ён ніводнага разу не сказаў мне нічога канкрэтнага. Толькі агульныя фразы: прэзідэнт занепакоены лёсам Зьмітрука, ён добры хлопец, ён яму спадабаецца, дэтэктывы шукаюць, меры прымаюцца, факты разглядваюцца. Я ведала, што яны аб?ядналі людзей, якія займаліся Дзімінай справай і што працэдуры па гэтай справе праводзяцца ня толькі ў транспартнай пракуратуре. Таму я запытала, хто гэтыя людзі. Ён быў здзіўлены гэтым маім пытаньнем, але абяцаў знайсці адказ для мяне. Быць можа, ён быў зьбянтэжаны, ці не ведаў, што сказаць... "Я вырашыла ісьці да міністра ўнутранных справаў Навумава" Некаторы час я наведвала сьледчага. Я не была здаволеная працай дэтэктыва Аляксандра Керуса. Ён, як і шмат іншых, заблытаўся ў допытах і пошуках. Здавалася, што людзі былі зацікаўленыя толькі асабістымі справамі майго сына, якія дэскрэдытуюць яго. Але ж я маці. Маё дзіця знікла. Я прыйшла да яго, а ён сказаў мне, што мой сын проста зьбег зь кімсьці кудысьці, што я гэта ведаю. Як я магла цярпець гэтую лухту? Аднойчы яны прынізілі Дзіміну жонку да слёз. Яна прыйшла да дому уся ў сьлязах. Пасля гэтага я сама пашла да сьледчага і папракнула яго... Наведаць міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава было маім асабістым рашэньнем. Я патэлефанавала ў ягоную прыёмную і спытала, калі ён можа прыняць мяне ў ягоным кабінеце. Я ўпэўніла сакратара, што не займу часу, калі ён нічога новага мне не скажа. Сакратар патэлефанаваў мне пасля перапынку на сьняданак і сказаў, што міністар будзе чакаць мяне. У той жа дзень я паехала да яго. Я была настолькі усхваляваная, што прыйшла на гадзіну раней, чым было адзначана, але ён адразу запрасіў мяне ў кабінет. Аднак ён не сказаў мне нічога новага. Ён падцьвердзіў, што яны знайшлі шуфлю, лісты агента КДБ і ліст з Магілёва, але ўсё гэта ніяк не дапамагае ў справе Завацкага. Тольки нядаўна я даведалася праз заяву Навумава, што суда над Ігнатовічам ня будзе. Мне здавалася, што яго будуць судзіць, што ў прэсе зьявяцца новыя матэрыялы, што ўзнікне новая хваля публічных пратэстаў. Але гэтага ніколі не здарыцца. Яны зноў прымусяць усіх маўчаць... Я адчуваю, што ўлады ведаюць нешта. Я веру, што толькі прафесіяналы маглі кіраваць гэтым зьнікненьнем. У аматараў гэта ніколі не атрымалася бы... "Агульнае гора зрабіла нас зь нявесткай бліжэйшымі адна да адной" Сьвета кахае майго сына. Я гэта бачу. Сёстры майго брата, Марына і Наташа, падтрымліваюць яе псіхалагічна. Мая дачка таксама. У нас жаночая кампанія. Мой муж зышоў, мой брат памёр. Зараз Дзіма зьнік таксама... Дзіма ажаніўся вельмі рана, у 18. Ён падышоў да мяне і сказаў: "мама, я вырашыў ажаніцца." Гэта было ягонае асабістае вырашэньне. Я ніколі не ўмешвалася ў жыцьцё маіх дзяцей - яны частка мяне самой. Я магу сказаць ім аднойчы, але ніколі ня буду дапякаць. "Дзіма - маё любімае дзіця" Мая цяжарнасць была выдатнай. Дзіма нарадзіўся здаровым хлопчыкам, важкасьцю ў 4,5 кілі. Але пазьней у яго зьявіліся некаторыя праблемы са здароўем. Калі ён пайшоў у армію і атрымаў званьне, я зусім занепакоілася. Але я ніколі не прасіла яго аб адтэрміноўцы ваеннага абавязка ці яшчэ чаго-небудзь. У маёй сям'е было два дзіця. Яны нарадзіліся з розніцай у адзін год. Лена была старэйшай сястрой. У ніх было цяжкае дзяцінства, большасць часу яны былі пакінутыя самі на сабе. Я прыходзіла заўсёды позна, таму што ў той час зубны ўрач зарабляў вельмі мала. Дзіма быў вельмі таварыскім чалавекам. На выпускным вечары, калі яны атрымалі дыпломы, Дзіма першы за ўсіх выпускнікоў выступіў з прамовай. Усе пачалі апладзіраваць яму, вітаць і крычаць. Дзіма атрымаў свой дыплом з рук прадстаўніка раённага камітэта камсамола, хаця ён сам ня быў членам камсамолу. "У Дзімы было шмат сяброў" Ён вёў школьныя дыскатэкі, купапрасіў яго працаваць да сябе»  У нашай сям'і шмат фотаальбомаў. Здымкі былі зробленыя Дзімай і ягоным дзедам Віктарам. Ён любіў глядзець на сьвет праз аб'ектыў камеры. З самага раньняга дзяцінства. Калі ён вырас, мой брат - Валеры Рыгоравіч Басаў - рэжысёр беларускага тэлебачаньня, ўзяў яго на працу як аператара. Пасьля службы ў арміі Дзіма паступіў у інстытут культуры. Ён вучыўся добра, але хутка кінуў вучобу, сказаў мне, што гэта не ягонае прызваньне. Дзіма правеў тры гады на беларускім тэлебачаньні. Спачатку ён працаваў у аддзеле культуры, а потым пераключыўся на АТН (агенства тэлевізійных навінаў). Мы ніколі не размаўлялі дома пра палітыку, пакідалі дыскусіі ў спакоі. Дзіма ніколі не быў балбатлівы і ніколі не абмяркоўваў пытаньні з іншымі. Мабыць таму Лукашэнка і ўзяў яго да сябе. Пасля ўсяго ён перашоў на ГРТ. Гэта было рашэньне яго і яго жонкі. Усё здарылася вельмі хутка. Ён суправаджаў Лукашэнка ў Брэст і ў наступны дзень яны былі ў супрацьлеглай старане. Клалі Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што Дзіма працуе на ГРТ, ён сказаў яму: "Дзе ты, Дзіма? Ты не забудзеш гэтага!" Дзіма сказаў мне аб гэтым. Калі я даведалася, што Дзіма выбраў ГРТ, я сапраўды спужалася. Я запытала яго: "Што ты зрабіў, хлопчык?" Канешна, яны плацілі яму больш і прафесійны ўзровень быў вышэй. Я ведала, што ўсе тэарэтычныя недахопы заставаліся на заднім плане, прынамсі, ён меў патрэбу ў практыцы. Пазьней людзі з ГРТ сказалі мне, што ім прыходзілася часткова перавучваць яго. Яны працавалі больш інтэнсыўна, чым тут. Гэта было яму цяжка, але ён усё роўна рабіў гэта. Часам ён быў усхваляваны. Я бачыла сваімі вычыма: ён ходзіць узад і ўперад, ні слова не гаворыць, не скардзіцца. Ва ўсялякім выпадку, ён шмат працаваў... Ён любіў сваю працу. Калі яны пазбавілі яго ліцэньзіі ў Беларусі, ён направіўся ў Чачню. Я ведала, як цяжка долося яму гэта рашэньне, але ён не адмовіўся. "Я амаль ніколі не мела зносін з Шэрэметам" Дзіма працаваў з Паўлам з самага пачатку свайго зьяўленьня на ГРТ. Да таго, як здарылася гэтая трагедыя, я ніколі не бачылася з Шэрэметам. Нават зараз мы амаль ніколі не маем зносін. Упершыню я ўбачыла яго ў праграме «Чакай мяне». Сьвета сказала мне, што ён узяў у яе нумар майго тэлефону, але ніколі не набраў яго. Наступны раз мы ўбачыліся 28 жніўня, ў Дзімін дзень нараджэньня. Ён з іншымі калегамі па ГРТ прыйшоў да ягонай жонкі. Дзіме споўнілася 28. Свой 25-ы дзень нараджэньня ён адсвяткаваў у Гарадзенскай турме. І я не ўяўляю сабе, дзе ён правёў гэты. Яго сябры сказалі мне: Павел баіцца патэлефанаваць Вам. Я разумею яго. Псіхалагічна яму цяжка патэлефанаваць мне. Ледзь лягчэй размаўляць са Светай. "Я чакаю" Калі Дзіма зьнік, мы атрымлівалі навіны толькі ад беларускага бюро ГРТ. Праз некаторы час усё здавалася нязносным. Здавалася, я звар'яцею. У мяне былі праблемы з розумам. Я жыла, нібы робат. Калі скончыўся мой адпачынак і я вярнулася на працу, то нічога не магла рабіць. Потым яны пачалі гэтыя допыты. Яны паўтаралі адны і тыя ж матэр'ялы зноў і зноў. Я адчула сябе некалькі лягчэй, калі прэса надрукавала шмат артыкулаў пра Дзіму. Павел Шэрэмет шырока апавясьціў гэта здарэньне дакументальна. Зараз мы жывем у нейкім інфармацыйным вакууме, які для мяне гучыць вельмі трывожна. Я ўсё яшчэ чакаю. Аднойчы я адчула, што не чакаю дарэмна. 1 сьнежня ў нашу кватэру прыйшоў коцік. Я выйшла з кватэры, каб правесьці майго пляменьніка (HELLO, FB). Калі я вярнулася, то ўбачыла, што дзьверы ў калідор шырока адчыненыя і гэтае беднае стварэньне сядзіць тут на падлозе. Зараз ён жыве з намі. Мы клічам яго Кузя. Людзі кажуць, што гэта добры знак. Дзіма вернецца. Я веру. Mary Acemont, Alex Silich "Narodnaya Volya" March 14, 2001. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
| клiкнi тут каб атрымаць спасыку на гэты вэбсайт | |||||||||||||||||||||||||||