| Узнагарода | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
| ЗЬМІЦЕР ЗАВАДЗКІ | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| In English | па-беларускi | по-русски | |||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
| Сьвятланай Завадзкая | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| сямейныя фотаздымкi | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Зварот Святланы Завацкай да сусветнай грамадскасці ліпеня 2000 года зьнік мой муж, Зьміцер Завацкі, аператар грамадскага расейскага тэлебачаньня, які працаваў у Беларусі. Зранку ён паехаў у аэрапорт, каб сустрэць свайго сябра і калегу, што прыляцеў з Масквы, Паўла Шэрэмета. Але не сустрэў. Дзіма ў аэрапорце бясслядоўна зьнік. Праваахоўнымі ворганамі пасьля маёй заявы была ўзбуджаная крымінальная справа з фармулёўкай ?наўмыснае забойства?. Пачаліся шматлікія допыты ўсіх знаёмых і сваякоў. Падазроўвалі ўсіх - і мяне, і маці Дзімы. Усё гэта было жахліва. Мяне літаральна прымусілі падпісацца пад абавязкам неразгалошваць тайну следства. Матывавалі гэта тым, што ім перашкаджаюць працаваць журналісты. Але самае дзіўнае тое, што падпіску ў мяне ўзялі, а следчыя ворганы вось ужо пяць месяцаў ні разу не пажадалі зрабіць ласку, каб паведаміць мне, як ідзе следсва. Усі спробы атрымаць якую-небудзь інфармацыю былі безвыніковымі. За гэтыя пяць месяцаў неаднаразова гучалі запэўніваньні ад розных высокапастаўных чыноўнікаў, што гэтая справа ў хуткім часе будзе раскрытая і Дзіму знойдуць. Але час ідзе, а нічога не зьмяняецца. Я блізка да адчаю. Вельмі жадаю спадзявацца, што анёл-абаронца зьберажэ Дзіму і нас ад самага страшэннага. "Выратуй і захавай"- з гэтымі словамі я ўжо пяць месяцаў спрабую заснуць, і з гэтымі ж словамі сустракаю новы дзень, веруючы ў Бога і розум чалавека. Мне страшна памасьліць, што, быць можа, не месяцы, а годы я і мой сын так і не даведаемся, што ж здарылася на самой справе. Як сярод белага дня на ахоўваемым месцы, на вачох у людзей бясслядоўна зьнік чалавек? У 1997 годзе мой муж разам з Паўлам Шэрэметам ужо былі асуджаныя ўладамі за рэпартаж пра мяжу. У сутнасці, іх асудзілі за прафесійную дзейнасць. Спадзяюся, што гэта не працяг той жахлівай гісторыі, калі людзей асуджвалі толькі за то, што яны журналісты і гавораць праўду. Нядаўна я зьвярнулася да А.Р.Лукашэнкі і У.У.Пуціна, але адказа пакуль не атрымала. Надзея на ўлады вельмі маленькая. Таму я зьвяртаюся да сусьветнай грамадскасьці за дапамогай у пошуках майго мужа. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
| факты доказы гiсторыя справы сямейныя фотаздымкi Лукашэнка, старонка гумару зварот жонкi Дзiмы iнтэрв'ю Дзiмiнай мацi далучайцеся да маёй барацьбы Спасылкi галоная старонка |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
| Жадаем ведаць праўду 25 ліпеня 2001 года ў Беларускай Федэрацыі Прафсаюзаў адбылася прэсавая канферэнцыя з жонкамі рэпрэсаваных і зьніклых. Людзьміла Карпенка, Тацьцяна Леановіч (Клімава), Ірына Красоўская і Сьвятлана Завацкая бралі ў ёй удзел. На прэсавай канферэнцыі Сьвятлана Завацкая (жонка аператара ГРТ Зьміцера Завацкага, які зьнік 7 ліпеня 2000 года) адкрыта пракаментавала новыя дакуманты, якія тычацца справы Завацкага, незалежнай прэссе: "Вельмі добра тое, што гэтыя дакуманты былі апублікаваныя, таму што вельмі цяжка размаўляць, калі ў цябе няма доказаў. У гэтай справе шмат дакумантаў, і мы будзем змагацца, каб усі асноўныя моманты, якіх яшчэ не хапае, былі апублікаваны. Гэтыя дакуманты - усё маё жыцьцё: яно залежыць ад таго, ці знайду я праўду, ці не даведаюся нічога." Журналісты запыталі: "Чаго вы баіцеся больш за ўсё?" Сьвятлана Завацкая адказала: "Зразумела, больш за ўсё я баюся, што нешта здарыцца з маім дзіцём. Я абрала гэты страх супраць страха невядомасьці таму, што я жадаю ведаць праўду. Я не жадаю ўвесь час шопціцца. Нават мой адвакат зараз шэпча, калі жадае нешта мне сказаць. Я не магу нават нармальна паразмаўляць са сваім адвакатам. Гэта так складана, і я жадаю, каб людзі ведалі гэта. Я не жадаю, каб яны думалі, што жыцьцё ў Беларусі такое лёгкае." Ірына Красоўская (жонка Анатоля Красоўскага, які зьнік раптам з Віктарам Ганчаром 16 верасьня 1999 года) працягнула адказ на гэтае пытаньне: "Я баюся, што гэтая сітуацыя дзікасьці і абсурду, якая існуе ў нашай краіне, будзе працягвацца бясконца. Самае жахлівае тое, што людзі звыкліся са сьмерцю, пагрозамі і жахам. У гэткай краіне і ў гэткой сітуацыі няма надзей і перспектываў." Prepared by Palina Stsiepanienka |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
| чытайце патрабаваньне Святланы незалежнага | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
| клiкнi тут каб атрымаць спасыку на гэты вэбсайт | |||||||||||||||||||||||||||||||||